Рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея»

06.03.2021

З красавіка па лістапад праведзены раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея».

У конкурсе можна было паўдзельнічаць у дзвух намінацыях: «Повязь часоў» і «Крыніцы духоўнасці».

Удзельнікі ад Нясвіжскай гімназіі прапанавалі сваю працу ў намінацыі «Крыніцы духоўнасці». Адзначана, што работа цалкам адпавядае ўмовам і патрабаванням конкурсу. Аўтары прадэманстравалі свае выключныя даследчыя навыкі, уменне разважаць, фарміраваць і абгрунтоўваць уласныя высновы.

Мы віншуем Бубен Анастасію і Сцяпанава Арцёма, навучэнцаў 11 "А" класа, якія пад кіраўніцтвам Катчанка Наталлі Уладзіміраўны атрымалі дыплом першай ступені.

Жадаем толькі перамог у дальнейшым!