21 лютага - Дзень роднай мовы
18.02.2019Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
У ДУА ”Нясвіжская гімназія“ у гэты дзень пройдуць наступныя мерапрыемствы:
- Інфармацыйныя і классныя гадзіны ”21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы“ сярод вучняў 1-11 классаў;
- Выстава міні-газет ”Багата, родная ты мова!” сярод вучняў 7-11 классаў;
- Акцыя ”Люблю цябе, родная мова!” (кветка-прызнанне );
- Удзел педагогаў і вучняў 7-11 класаў у агульнай дыктоўцы, прысвечанай дню роднай мовы