Семінар-практыкум «Складаныя пытанні ў падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры»
11.10.202423 верасня 2024 года на базе рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» адбыўся семінар-практыкум «Складаныя пытанні ў падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры»
У працэсе мерапрыемства былі разгледжаны эфектыўныя практыкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды: комплекснай работы па мове і літаратуры, а таксама па напісанні водгуку. Педагогі паспрабавалі складаць заданні для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды: “Белыя аркушы”, “Пуцявіны пісьменніка”. Адбыўся абмен вопытам у дадзеным накірунку дзейнасці настаўнікаў-філолагаў.