НАВІНЫ

ВУЧЭБНЫЯ ЗБОРЫ

28.10.2024

З 28 кастрычніка па 2 лістапада 2024 на базе рэсурснага цэнтра  праходзяць вучэбныя зборы па беларускай мове і літаратуры ў рамках падрыхтоўкі да  рэспубліканскай алімпіяды.

Вопытныя педагогі  акцэнтуюць сваю ўвагу на напісанні водгукаў, на рашэнні алімпіядных заданняў па раздзелах мовазнаўства “Лексіка”, “Фразеалогія”, “Сінтаксіс”,  “Пунктуацыя”, “Арфаграфія”, “Фанетыка”. Будзе арганізавана работа з тэкстам, а таксама з заданнямі па беларускай літаратуры.

свернуть

Семінар-практыкум «Складаныя пытанні ў падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры»

11.10.2024

23 верасня 2024 года на базе рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» адбыўся семінар-практыкум «Складаныя пытанні ў падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры»

У працэсе мерапрыемства былі разгледжаны эфектыўныя практыкі падрыхтоўкі вучняў да   алімпіяды: комплекснай работы па мове і літаратуры, а таксама па напісанні водгуку. Педагогі паспрабавалі складаць  заданні для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды: “Белыя аркушы”, “Пуцявіны  пісьменніка”. Адбыўся абмен вопытам у дадзеным накірунку дзейнасці настаўнікаў-філолагаў.

свернуть

Гульня - конкурс “Буслік-2024”

23.02.2024

22 лютага  навучэнцы Нясвіжскага раёна прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік-2024”, мэта якога –  развіццё і падтрымка зацікаўленасці ў вучняў у вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Актыўныя ўдзельнікі з 2 па 10 класы паказвалі свае веды ў галіне беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.  Думалі, разважалі, успаміналі і давалі адказы.

свернуть

Мясціны славутага беларускага паэта Я.Коласа

21.02.2024

Традыцыйна 21 лютага вучні ДУА “Нясвіжская гімназія” наведваюць мясціны славутага беларускага паэта Я.Коласа.

2024 год не стаў выключэннем. Гасцямі Стаўбцоўшчыны былі вучні 9 "Б" класа. І гэта нездарма, бо сувязь паміж Нясвіжам і жыццём і творчасцю мастака слова вельмі цесная: Я.Колас вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж” названы ў гонар паэта, вуліцы завулкі  нашага горада  і раёна  носяць яго імя, у парку на Алеі знакамітых людзей усталяваны бюст пісьменніка, а крыху далей па Алеі –  і скульптурная кампазіцыя да паэмы “Сымон-музыка”.

свернуть

Лепшы беларусазнаўца горада і раёна

21.02.2024

21 лютага ДУА “Нясвіжская гімназія” аб’яднала ў чарговы раз лепшых беларусазнаўцаў горада і раёна. 18 шасцікласнікаў спаборнічалі, дэманструючы веданне мовы, літаратуры, культуры, гісторыі сваёй краіны.

Пераможцамі сталі:

Шуляк Паліна (ДУА “Сноўская сярэдняя школа”, настаўнік Еўшаль С.І.),

Яцэвіч Анастасія (ДУА “Ланская  сярэдняя школа”, настаўнік Буряк Н.І.),

Мархель Віялета (ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, настаўнік Варэнік В.Г.).

свернуть

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды

15.01.2024

У перыяд з  8 па 12 студзеня 2024 года адбыўся трэці  этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах  «Беларуская мова» і “Беларуская літаратура”. 

Нясвіжскі раён прадстаўлялі  Крыварот Павел ( 10 клас) і Ганецкая Ксенія (11 клас), вучні ДУА “Нясвіжская гімназія”.

свернуть

Майстар-клас «Аnimatron у дапамогу настаўніку-філолагу»

05.01.2024

5 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Нясвіжская гімназія» на базе рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» адбыўся майстар-клас «Аnimatron у дапамогу настаўніку-філолагу», які правяла Варэнік В.Г., настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа».

У ходзе майстар-класа настаўнікі беларускай мовы і літаратуры пазнаёміліся з інтэрнэт-сэрвісамі, якія можна выкарыстоўваць на вучэбных занятках, а таксама паспрабавалі стварыць уласныя праекты ў прапанаваных рэсурсах.

свернуть

Дэкада адкрытых урокаў

27.03.2023

З 1 па 15 сакавіка 2023 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе праходзіць Дэкада адкрытых урокаў па тэме «Фарміраванне асобасных, прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў». Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства – павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў, вывучэнне, абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту фарміравання асобасных, прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў. Свае напрацоўкі ў дадзеным накірунку прадэманструюць настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ждановіч Юлія Віктараўна (ДУА «Затур’янская сярэдняя школа»), Лявошка Анастасія Аляксандраўна (ДУА «Астроўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»), Пажытка Аксана Канстанцінаўна (ДУА «Ліпская сярэдняя школа»), Гаціла Ірына Уладзіміраўна (ДУА «Карцэвіцкая сярэдняя школа»), Гуль Жанна Мікалаеўна (ДУА «Ланская сярэдняя школа»), Багдановіч Алена Іванаўна (ДУА «Сейлавіцкая сярэдняя школа»), Шынкевіч Святлана Валянцінаўна (ДУА «Аношкаўская сярэдняя школа»), Пазняк Ірына Аляксандраўна (ДУА «Навасёлкаўская  сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»), Зубрыцкая Людміла Леанідаўна (ДУА «Нясвіжская гімназія»), Швайко Наталля Мікалаеўна (ДУА «Нясвіжская гімназія»).

свернуть

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

27.02.2023

24 лютага ў сярэдняй школе № 2 г.п. Гарадзея адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” па тэме “Фарміраванне ў навучэнцаў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест навучальных матэрыялаў па прадмеце”.

Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі шэраг тэарэтычных пытанняў, наведалі ўрок у 5 класе па тэме “Раздзяляльны мяккі знак і апостраф”, зрабілі яго аналіз, а таксама заслухалі інфармацыю настаўнікаў, якія наведалі семінары ў МАІРА. У рамках практычнай часткі пасяджэння настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, раздзяліўшыся на групы, распрацавалі заданні, накіраваныя на развіццё прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў

свернуть

ЭКСКУРСІЯ Ў ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ КУЗЬМЫ ЧОРНАГА

23.02.2023

У рамках Тыдня роднай мовы і літаратуры вучні 6-ых класаў наведалі Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца ў Цімкавічах. Дапытлівыя і цікаўныя вучні змаглі  раскрыць для сябе старонкі з жыцця вядомага пісьменніка, бліжэй  пазнаёміцца з яго творчасцю 20-30-х гг. ХХ ст. Канвой мастацкага афармлення залаў сталі малюнкі самога пісьменніка, якія арганічна спалучаюцца з дакументальнай часткай экспазіцыі і дапамагаюць эмацыянальна раскрыць свет перажыванняў аўтара. У залах музея можна ўбачыць асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, фотаздымкі з сямейнага альбома, яго рукапісы і кнігі на розных мовах свету, прачытаць радкі з дзённіка, а таксама пачуць яго голас, зафіксаваны на магнітнай стужцы.

свернуть

Раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”

21.02.2023

21 лютага ў Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. 17 шасцікласнікаў з розных устаноў адукацыі раёна, прайшоўшы адборачны (школьны) этап конкурсу, атрымалі магчымасць праверыць свае веды на раённым узроўні і пазмагацца за тытул “лепшага беларусазнаўцы” ў Нясвіжскім раёне.

Конкурс складаўся з 4-х тураў. Удзельнікам неабходна было адказаць на пытанні з вобласці гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры. Пасля кожнага тура з конкурсу выбывалі ўдзельнікі, якія набралі найменьшую колькасць балаў. Усе вучні былі ўзнагароджаны сертыфікатамі ўдзельніка, а пераможцы – дымломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама і памятнымі падарункамі. Віншуем “лепшых беларусазнаўцаў” сярод шасцікласнікаў раёна: Клюеву Надзею, навучэнку Ліпскай сярэдняй школы, – дыплом І ступені (настаўнік Раманчук С.І.); Драчэнку Захара, навучэнца Грыцкавіцкай сярэдняй школы, – дыплом ІІ ступені (настаўнік Гаспадыніч А.У.); Малатковіча Паўла, навучэнца сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа, – дыплом ІІІ ступені (настаўнік Козіч Д.І.).

свернуть

Раённы конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Нясвіжскага раёна

10.01.2023

Падведзены вынікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Нясвіжскага раёна».

У першым этапе конкурсу ў васьмі прадметных намінацыях прынялі ўдзел 239 педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, у другім – 79. Паводле рашэння журы па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі. У намінацыі «Руская мова і літаратура, белаурская мова і літаратура” перамогу атрымала Лясніцкая Таццяна Аляксандраўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Нясвіжская гімназія”

свернуть

Кансультацыя для маладых спецыялістаў

29.12.2022

У перыяд зімовых канікул на базе  рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” адбылася кансультацыя для маладых спецыялістаў з мэтай аказання метадычнай дапамогі ў пераадоленні цяжкасцей падчас падрыхтоўкі вучняў да конкурсу даследчых работ.

свернуть

XXV конкурс работ даследчага характару

28.10.2022

З 24 па 28 кастрычніка 2022 года адбыўся XXV конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці «Ад даследаванняў да адкрыццяў». Па выніках інтэлектуальных выпрабаванняў дыпломам ІІІ ступені ў секцыі «Лiнгвiстыка» ўзнагароджана Ярашэвіч Дар’я, вучаніца 11 класа ДУА “Сноўская сярэдняя школа” (настаўнік Сырыца Н.М.)

свернуть

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

26.09.2022

З 19 па 23 верасня ў Нясвіжскай гімназіі прайшлі мерапрыемства ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”. Шарандо К.А., загадчай бібліятэкай, была арганізавана тэматычная кніжная выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і пачатковых классаў актыўна ўключалі вучняў у такія мерапрыемства як: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”, гастранамічны фэст “Беларуская кухня”, конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, наведванне музея М.К.Сеўрука, экскурсія па памятных мясцах Нясвіжа, звязаных з жыццём і творчасцю С.Буднага і Я.Коласа, адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”, літаратурная гасцёўня, старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам” і іншыя.

Вучні с інтарэсам актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах тыдня. У гімназіі загучала мілагучная родная мова.

свернуть
поделиться в: